viasna on patreon

Міліцыя адабрала “Народную праграму”

2010 2010-09-06T08:56:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mil.jpg

У Гомелі ля Дывыдаўскага рынку 3 верасьня быў затрыманы актывіст руху «За свабоду» Аляксандар Процка. Ён раздаваў буклеты з тэзамі «Народнай праграмы» Аляксандара Мілінкевіча.

Як паведаміў спадар Процка, «пільнасьць» праявілі прадстаўнікі дырэкцыі рынку — яны выклікалі міліцыянтаў. Тыя даставілі Аляксандра ў бліжэйшы пункт аховы правапарадку. У актывіста забралі 31 «Народную праграму» патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты й склалі пратакол выняткі.

«Народную праграму» Мілінкевіча ў межах агульнарэспубліканскай акцыі прадстаўнікі руху «За свабоду» пачалі раздаваць у абласным цэнтры ды іншых гарадах рэгіёну яшчэ на пачатку жніўня.
У капэрты таксама ўкладзеная анкета з прапановай ацаніць тэзы па пяцібальнай шкале й дадаць у перадвыбарчую праграму Мілінкевіча свае меркаваньні.

Паводле старшыні абласной арганізацыі руху «За свабоду» Пятра Кузьняцова, акцыя мае на мэце абудзіць цікавасьць грамадзянаў да прэзыдэнцкіх выбараў і сабраць найбольш актуальныя прапановы, якія хвалююць людзей у рэгіёнах і ў сталіцы.


 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства