viasna on patreon

Не дазволілі правесці мітынг на месцы самаспалення яўрэяў

2010 2010-08-30T08:43:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mozyrmain00500.jpg

Улады Мазыра не дазволілі правесці 31 жніўня на месцы самаспалення яўрэяў мітынг, прысвечаны 69-й гадавіне трагедыі. Пра гэта паведаміў БелаПАН старшыня пярвічнай арганізацыі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Павел Наздра.

Паводле яго слоў, 16 жніўня ён звярнуўся ў Мазырскі райвыканкам з заяўкай на правядзенне 31 жніўня мітынгу каля месца самаспалення мазырскіх яўрэяў падчас Другой сусветнай вайны. У выпадку задавальнення заяўкі планавалася запрасіць на мітынг сваякоў загінулых, гісторыкаў і журналістаў, палітыкаў і дыпламатаў, прадстаўнікоў грамадскасці, сказаў Наздра.

27 жніўня актывіст атрымаў адказ за подпісам намесніка старшыні Мазырскага райвыканкама Фелікса Галюка, які прапанаваў правесці мітынг 23 красавіка 2011 года, прымеркаваўшы яго да дня памяці ахвяр Халакоста. Як мяркуе Наздра, штогадовае памінанне мазырскіх герояў у дзень іх подзвігу магло б садзейнічаць прытоку ў горад айчынных і замежных турыстаў. "Аднак гарадскія ўлады, мабыць, не зацікаўлены ў гэтым", — лічыць грамадскі актывіст.

31 жніўня 1941 года, праз 10 дзён пасля акупацыі горада нацыстамі, больш за 20 мазыран ажыццявілі акт самаспалення і паўтарылі подзвіг продкаў — абаронцаў іудзейскай крэпасці Масада, якія ў 73 годзе н.э. аддалі перавагу свабодзе перад рымскім рабствам і добраахвотна пайшлі з жыцця, паведамляе БелаПАН

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства