Працягваюць звальняць з працы
https://spring96.org/be/news/35002
2010
2010-08-26T13:45:34+0300
2010-08-26T13:45:34+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/maladaja-belarus.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіста Руху “Маладая Беларусь” зь Віцебску Рамана Баброва, які працуе па размеркаваньні сталяром у прыватным гандлёвым унітарным прадпрыемстве “Таймколор”, учора выклікаў на размову дырэктар Шчарбакоў С.П.
Дырэктар паведаміў, што ставіць пытаньне аб звальненьні актывіста, бо ня хоча мець праблемаў. Ён дадаў, што яму тэлефанавалі датычна ўдзелу Рамана ва ўстаноўчым зьезьдзе Руху “Маладая Беларусь” 10 ліпеня 2010.
Раман Баброў паставіў свой подпіс у сьпісе заснавальнікаў Руху. 10 жніўня дакуманты, неабходныя для атрыманьня дзяржаўнай рэгістрацыі грамадзкага аб’яднаньня, былі пададзеныя ў Міністэрства Юстыцыі.
Прэс-служба Руху "Маладая Беларусь"