Архітэктар: “У публічнай прасторы Беларусі пануе хаос”
https://spring96.org/be/news/34917
2010
2010-08-17T14:36:03+0300
2010-08-17T14:36:03+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/zamkgara.jpg
Мы ўжо стаміліся ад паведамленняў у незалежных СМІ аб разбурэнні ў Мінску ці Гродне чарговай гістарычнай камяніцы. За апошнія гады аўтэнтычны ландшафт многіх беларускіх гарадоў — тое нямногае, што засталося пасля войнаў і савецкага панавання —быў амаль цалкам зруйнаваны.
Пэўная надзея з’явілася з прыходам на пасаду міністра культуры дыпламата Паўла Латушкі. Аднак прамінуў год, а асноўныя праблемы так і застаюцца нявырашанымі.
Беларускі архітэктар, доктар мастацтвазнаўства ў галіне ўрбаністыкі і архітэктуры Ірына ЛАЎРОЎСКАЯ прапаноўвае з дапамогай праграмы “Усходняе партнёрства” ўкараняць у Беларусі канцэпцыю Еўрапейскага прасторавага парадку. Пра гэта эксперта распытаў карэспандэнт “Тут і цяпер”.