viasna on patreon

Міжнародны дзень моладзі па-беларуску

2010 2010-08-12T17:58:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatr-ni1.jpg

Актывісты кампаніі “Гавары праўду” адзначылі Міжнародны дзень моладзі, заснаваны ААН, і перадалі ў Міністэрства адукацыі свае крытычныя ацэнкі працы камітэта па моладзі пры гэтым міністэрстве.

Пасля перадачы звароту супрацоўнікі міліцыі, што загадзя дзяжурылі каля месца правядзення мерапрыемства, затрымалі яго арганізатара Міхася Пашкевіча. Перад наведваннем міністэрства Міхась паведаміў Радыё Рацыя:

- Сёння, 12 жніўня, адзначаецца Міжнародны дзень моладзі, гэтае рашэнне было прынятае больш чым за дзесяць гадоў таму Генеральнай Асамблеей ААН. Больш за тое, менавіта сёння пачынаецца Міжнародны год моладзі, які таксама праводзіцца пад эгідай ААН. І мы вырашылі паглядзець, што насамрэч адбываецца з жыццём беларускай моладзі. Мы перададзім петыцыю міністру Радзькову з заклікам ліквідаваць упраўленне па справах моладзі пры Міністэрстве адукацыі. Таму што, на наш погляд, і мы гэта абгрунтавалі, гэтае ўпраўленне за апошнія 5 гадоў не спраўляецца са сваёй функцыяй. Насамрэч, калі так глядзець, хутчэй БРСМ можна назваць міністэрствам па справах моладзі.

Зараз Міхась Пашкевіч знаходзіцца ў аддзяленні міліцыі Маскоўскага раёну Мінску, ідзе разбіральніцтва. Не выключана, што на маладзёна будзе складзены адміністрацыйны пратакол. Апроч гэтага ў часе мерапрыемства супрацоўнікі міліцыі ўжылі сілу супраць журналістаў газеты "Наша Ніва" Юліі Дарашкевіч і Радыё Свабода Галіны Абакунчык, аднак да затрымання рэпарцёраў справа не дайшла.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства