viasna on patreon

Неспакойныя выходныя

2010 2010-08-09T08:52:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatr-ni1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

ДОБРУШ. 7 жніўня супрацоўнікі дэпартамэнту аховы МУС затрымалі актывістаў “Руху „За Свабоду“ Сяргея Сьцепанца і Яўгена Суворава. Як паведаміў БелаПАН старшыня гомельскага аддзяленьня руху «За Свабоду» Пятро Кузьняцоў, маладыя людзі распаўсюджвалі на мясцовым рынку капэрты з тэзамі перадвыбарнай праграмы Аляксандра Мілінкевіча й анкеты. Раздача інфармацыйных матэрыялаў праходзіла ў рамках кампаніі «Народная праграма». Пратаколу не складалі, інфармацыйныя матэрыялы таксама не забіралі», дадаў Кузьняцоў.

ГАРОДНЯ. На аўтавакзале ў Горадні 8 жніўня міліцыянты затрымалі Міколу Баўсюка - каардынатара аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. У яго на руках былі асобнікі газеты "Крыніца". Яго даставілі ў Кастрычніцкі РАУС, дзе былі канфіскаваныя сто асобнікаў газэты "Крыніца", каля сямідзесяці буклетаў выбарчай праграмы старшыні аргкамітэту БХД Віталя Рымашэўскага і некалькі дзясяткаў блянкаў для збору подпісаў аб перадачы каталікам былога кляштару ў Мінску. Міліцыянты склалі пратакол канфіскацыі друкаванай прадукцыі, пакінулі яе для дзесяцідзённай праверкі. Спадара Баўсюка адпусцілі.

МАГІЛЁЎ. У нядзелю, 8 жніўня магілёўская міліцыя затрымала праваабаронцу Валерыя Шчукіна. Яго адвезлі ў Ленінскі РАУС Магілёва, дзе былі канфіскаваныя  буклеты, прысьвечаныя правам жанчын.

Як паведаміў Валерый Шчукін “Радыё Свабода”, міліцыянты склалі пратакол незаконнай перавозкі друкаванай прадукцыі. Буклеты застануцца ў міліцыі, зазначае праваабаронца, да суду, які мае вызначыць, што зь імі рабіць далей. Разам з праваабаронцам быў затрыманы актывіст кампаніі кампаніі «Наш дом» Віктар Калесьнік.

Дададзім таксама, што ў МЕНСКУ 6 жніўня ля сваёй кватэры быў затрыманы актывіст кампаніі «Гавары праўду» Міхась Башура.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства