viasna on patreon

Уладзімера Някляева ізноў затрымлівалі

2010 2010-07-19T10:32:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/niakliajeu.jpg

Лідэр грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Ўладзімер Някляеў быў затрыманы ў суботу зранку каля Жодзіна. Ён накіроўваўся на зьезд воінаў-аўганцаў.
Як паведаміла Свабодзе прэс-сакратарка кампаніі “Гавары праўду” Юлія Рымашэўская, на ўездзе ў Жодзіна супрацоўнікі ДАІ спыніла аўто, на якім ехаў Някляеў разам з паплечнікамі і настойліва папрасілі праехаць на агляд машыны у Жодзінскі ГАУС. Там супрацоўнікі ДАІ Дзьмітрый Дрозд і Аляксандар Бука патлумачылі, што аўтамабіль, на якім ехаў паэт, падобны на той, што знадзіцца ў вышуку. Машына патрабуе агляду, а пасажыры мусяць быць апытанымі.
Супрацоўнікі ДАІ цягам гадзіны аглядалі машыну і рабілі апісаньне рэчаў, якія знаходзіліся ў машыне. На просьбы кіроўцы зрабіць тэрміновы запыт у Кіраваньнне ўнутраных справаў Менаблвыканкаму, дзе ў адзьдзеле крыміналістыкі 9 ліпеня зрабілі такую ж экпэртызу таго самага аўтамабіля, міліцыянты не адрэагавалі.
Прэс-сакратарка Юлія Рымашэўская сама пазваніла ў Кіраваньнне ўнутраных справаў Менаблвыканкаму. Дзяжурны пасьля кансультацый з кіраўніцтвам абяцаў, што хутка супрацоўнік, які праводзіў экпертызу 9 ліпеня, зкантактуецца з ёй.
Уладзімер Някляеў лічыць, што гэта чарговая спроба ўладаў перашкодзіць яго сустрэчам.
“Яны відавочна ўлічылі непасьпяховы вопыт затрыманьня аўто пры паедке ў Барысаў. Тады яны затрымалі менавіта аўто, што дазволіла мне патрапіць на тую сусрэчу, куды я ехаў. Цяпер затрымана машына, але мы нібыта мусім патлумачыць, хто мы такія, куды ехалі і навошта.”
14.00 Пасьля 3-гадзіннга ўтрыманьня ў Жодзінскім ГАУС Уладзімер Някляеў разам з паплечнікамі адпушчаны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства