viasna on patreon

Абласны суд пакінуў у сіле апраўдальны прысуд верніку Дзмітрыю Смыку

2010 2010-07-16T15:34:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гомельскі абласны суд 16 ліпеня разгледзеў пратэст пракуратуры на рашэнне суда Цэнтральнага раёна, які апраўдаў чальца абшчыны "Сведкі Іеговы" Дзмітрыя Смыка па артыкуле 435 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад прызыву).

Пракуратура не пагадзілася з прысудам і падала пратэст. Абласны суд не задаволіў пратэст пракуратуры і пакінуў апраўдальны прысуд у сіле.

Як паведамлялася раней, 31 траўня суд Цэнтральнага раёна Гомеля прызнаў Смыка невінаватым ва ўхіленні ад прызыву на воінскую службу і апраўдаў яго. Малады чалавек адмовіўся ісці ў войска, спасылаючыся на свае рэлігійныя перакананні, і прасіў даць яму права праходзіць службу на альтэрнатыўнай аснове.

Крымінальны працэс па справе чальца рэлігійнай абшчыны пачаўся восенню 2009 года, а 6 лістапада судом Цэнтральнага раёна Смык быў прызнаны вінаватым ва ўхіленні ад мерапрыемстваў прызыву і аштрафаваны на 100 базавых велічынь (3,5 млн. рублёў).

Гомельскі абласны суд пакінуў у сіле прысуд раённага суда. Але 15 сакавіка, пасля таго як Вярхоўны суд выказаў пратэст на рашэнне Гомельскага абласнога суда, абласны суд адмяніў сваё рашэнне і адправіў справу на новы разгляд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства