Справа “ваўкавыскіх прадпрымальнікаў”: каго ў Івацэвічы, а каго ў Віцьбу
Асуджаны па крымінальнай справе ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч для адбыцця пакарання будзе пераведзены ў Івацэвічскую калонію. Адпраўка затрымліваецца толькі з-за медычных праблем: як толькі будуць падлечаныя зубы, яго накіруюць у Івацэвічы, дзе з 5 чэрвеня адбывае пакараньне яшчэ адзін фігурант справы Уладзімір Асіпенка.
Нагадаем, 6 мая Вярхоўны суд Беларусі прыгаварыў Аўтуховіча да пяці гадоў і двух месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму, Асіпенку — да трох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.
Міхаіла Казлова, асуджанага па гэтай жа справе на 2 гады зьняволеньня накіравалі ў Віцьбу.
Адрасы папраўчых устаноў:
225 295, Брэсцкая вобласць, Івацэвічы, а/я 20, 1 атрад, ПУ № 22.;
211 300, Віцебская вобласць, Віцебскі раён, Віцьба, ПУ№3