Пракуратура падала позву ў суд на кіраўніка Ашмянскага штабу падтрымкі Аляксандра Мілінкевіча
https://spring96.org/be/news/3447
2006
2006-01-20T10:00:00+0200
2006-01-20T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
18 і 19 студзеня Пятра Явідовіча выклікалі ў раённую пракуратуру і папярэдзілі, што на яго заведзеная справа за нібыта датэрміновую агітацыю, а таксама за заклік грамадзян да ўдзелу ў несанкцыянаваным сходзе.
Кіраўнік Ашмянскага штаба Аляксандра Мілінкевіча катэгарычна ня згодны з такім абвінавачваньнем: "Я не заклікаў да ўдзелу ні ў якіх несанкцыянаваных сходаў. Мы збіраем подпісы, у тым ліку і ў людных месцах, што ніяк не парушае Выбарчае заканадаўства", - сьцвярджае Пётр Явідовіч.