viasna on patreon

Крэчка: Затрыманні ўдзельнікаў велапрабегу беспадстаўныя

2010 2010-05-28T15:16:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/krechka.jpg

Актывістам  Моладзі БНФ спецназаўцы не далі правесці велапрабег дзеля ўшанавання памяці Максіма Багдановіча. Абектыўных прычынаў да затрымання ўдзельнікаў велапрабегу не было – перакананы лідэр Моладзі БНФ Андрусь Крэчка.

– На плошчы хапалі ўсіх, хто ездзіць на ровары і правяралі заплечнікі .У  Андруся Крэчкі міліцыянты канфіскавалі  паштоўкі з лагатыпам  Моладзь БНФ і  бел-чырона-белыя сцяжкі. Франак Вячорка і Зміцер Пармон былі жорстка збіты, – адзначае актывіст:

– Дзякуй Богу, мяне не білі! Забралі маю прадукцыю: сцягі, накідкі Моладзь БНФ і партрэты Максіма Багдановіча. На плошчы хапалі ўсіх, хто ездзіць на ровары. Схапілі мяне – пасадзілі ў аўтобус. Я чуў перамовы па рацыі. Як толькі нехта заязджаў на ровары на тэрыторыю плошчы, яго спынялі, глядзелі рэчы. Як толькі знаходзілі штосці бел-чырвона-белае, то адразу забіралі.

Учора вечарам падчас затрымання ўдзельнікаў велапрабегу былі збіты Франак Вячорка і Зміцер Пармон, якога з пастарунка міліцыі адвезлі адразу ў шпіталь з пераломам ключыцы. Сёння яго чакае аперацыя.

Франак Вячорка сёння будзе здымаць пабоі. Маладзёны будуць абскарджываць жорсткія дзеянні міліцыі ў час затрымання.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства