viasna on patreon

Даклад Amnesty International – званок для ўладаў Беларусі

2010 2010-05-27T19:21:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shef.jpg

Беларускія праваабаронцы называюць даклад міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International сур’ёзным паказчыкам для ўладаў Беларусі пра неабходнасць тэрміновай лібералізацыі нацыянальнага заканадаўства і прывядзення сродкаў яго выканання ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі, якія існуюць у галіне грамадскіх і палітычных правоў.

– Такая пільная ўвага да Беларусі – гэта ў пэўнай ступені званок для беларускіх уладаў. Amnesty International – падкрэслена апалітычная, падкрэслена нейтральная міжнародная праваабарончая арганізацыя. І тое, што яны звяртаюць увагу на пытанне смяротнага пакарання, на пытанні катаванняў, на пытанні палітычных зняволеных ў Беларусі – гэта сур'ёзны званок для беларускіх уладаў. Гэта гаворыць пра тое, што трэба штосці рабіць, бо інакш цяжка быдзе гаварыць пра паляпшэнне міжнароднага іміджу беларускіх уладаў на сусветнай арэне, - кажа Алесь Бяляцкі.

На думку старшыні Праваабарончага цэнтру „Вясна” Алеся Бяляцкага, перагляду падыходу да уладаў падлягае не толькі сітуацыя ў галіне свабоды правядзення мірных сходаў і маніфестацый ды свабоды слова, але і агульная прававая сітуацыя ў краіне, пачынаючы з правядзення свабодных, адкрытых і празрыстых выбараў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства