viasna on patreon

Кіраўнік штаба ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча ў Смаргонскім раёне пісьмова папярэджаны пракурорам за выпуск бюлетэня

2006 2006-01-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 студзеня да пракурора Смаргонскага раёну быў выкліканы Алесь Дзергачоў, які кіруе штабам ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча ў Смаргонскім раёне. Пракурор Мікалай Маліноўскі прапанаваў яму азнаёміцца з афіцыйным папярэджаньнем. Гаворка ідзе аб недапушчальнасьці парушэньня закону, бо Алесь Дзергачоў займаецца выпускам бюлетэню "Наш Смаргонскі край", у якім адлюстроўваюцца пытаньні выбарчай кампаніі, а таксама вытрымкі з розных газэтаў і выступленьняў. У пракурорскім дакумэнце зазначана: "Дзеля папярэджаньня магчымага парушэньня закону папярэджваю аб недапушчальнасьці ў далейшым парушэньня Закону "Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі", выбарчага заканадаўства і іншых законаў Рэспублікі Беларусь".
Свае дзеяньні пракурор Мікалай Маліноўскі патлумачыў наступным чынам:
"Таму што ён у далейшым будзе яшчэ выпускаць свае газэты. Так належыць: а раптам дапусьціць што-небудзь? Дык вось — каб не дапусьціў. Лепей папярэдзіць, чым пазьней караць".
Алесь Дзергачоў па адукацыі юрыст і сам вельмі зьдзіўлены такім папярэджаньнем: "Я думаю, што гэта ўжо ад вялізнага страху робіцца. Яны ня ведаюць, што рабіць. Яны бачаць, што друкаваная прадукцыя выходзіць, яна законная, але яе трэба нейкім чынам прыкрыць. Запалохаць заснавальніка, напрыклад".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства