viasna on patreon

«Патэнцыйныя» заснавальнікі і рэдактары сустрэліся з Ліліяй Ананіч

2010 2010-05-12T15:23:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/druk_vyd.jpg

«Я перакананая, што сумесныя скаардынаваныя і публічныя дзеянні павышаюць шанцы рэгіянальных СМІ быць зарэгістраванымі. Пакуль мы паасобку размаўляем з вялікай дзяржаўнай машынай, яна нас не чуе».

Такой высновай падзялілася на прэс-канферэнцыі 12 траўня старшыня праўлення «Цэнтру прававой трансфармацыі» Алена Танкачова. Яна, а таксама «патэнцыйныя» заснавальнікі і рэдактары незарэгістраваных выданняў — Вадзім Баршчэўскі («Наш дом»), Сяргей БалайХімік. Два города») і Уладзімір Шыла («Солигорск плюс») — па чарзе пабывалі сёння на прыёме ў намесніцы міністра інфармацыі Ліліі Ананіч, а затым усе разам правялі прэс-канферэнцыю ў офісе ГА «БАЖ».

Дарэчы, на прэс-канферэнцыі прысутнічаў дырэктар прадпрыемства-заснавальніка абодвух выданняў (прыватнае прадпрыемства «Витебский корунд») Віктар Рамнёў, які за некалькі апошніх месяцаў за распаўсюд «Витебского курьера» «назбіраў» штрафаў на суму больш як 5 млн. рублёў.

БАЖ нагадвае . што з восені 2009 года грамадска-палітычныя выданні пачалі сутыкацца з цяжкасцямі пры рэгістрацыі. У кастрычніку Міністэрства інфармацыі змяніла сваю ж пастанову аб рэгістрацыі, увёўшы некалькі дадатковых пунктаў — напрыклад, пра вышэйшую адукацыю і кіраўнічы стаж галоўнага рэдактара і.г.д. Адмовы ў рэгістрацыі альбо вяртанне дакументаў на гэты момант атрымалі (па звестках БАЖ): «Магілёўскі час» (Магілёў), «Солигорск плюс» (Салігорск, Мінская вобл.), «Новая газета Бобруйска» (Бабруйск, Магілёўская вобласць), «Мар’інагорская» (Мар’іна Горка, Мінская вобл.), «Прэфект плюс» (Глыбокае, Віцебская вобласць), «Химик. Два города» (Наваполацк), «Наш дом» (Віцебск), «Куцейна» (Орша).

 

 

 

 

 

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства