Суды і штрафы за “брыдкаслоўе”
https://spring96.org/be/news/34085
2010
2010-05-12T17:11:55+0300
2010-05-12T17:11:55+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/sud1jpg.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
12 траўня ў судзе Ленінскага раёна Мінску судзілі дэмакратычных актывістаў, якіх затрымалі пасля суду над Мікалаем Аўтуховічам, Уладзімірам Асіпенкам і Міхаілам Казловым.
Аляксандра Казуліна судзіў суддзя Міхаіл Хома. Ён аштрафаваў яго “за брыдкаслоўе”
на 700 тысячаў рублёў (20 базавых велічыняў).
Суддзя Ленінскага суду Менска Надзея Навіцкая аштрафавала моладзевага актывіста Міколу Дземідзенку на 525 тысячаў рублёў (15 базавых велічыняў) і прадпрымальніка Алеся Макаева таксама на 15 базавых.
Ўладзь Яроменка таксама аштрафаваны на 525 тысяч рублёў.