Міліцыянты палічылі паветраныя балёнікі друкаваным выданьнем
https://spring96.org/be/news/34080
2010
2010-05-12T09:17:32+0300
2010-05-12T09:17:32+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/gavary.jpg
Аршанца Руслана Канавалава выклікалі сёньня ў аршанскую транспартную міліцыю для складаньня пратаколу пра адміністрацыйнае правапарушэньне. 30 красавіка ў яго канфіскавалі 1.700 балёнікаў зь лягатыпам кампанію «Гавары праўду».
Паводле Руслана Канавалава, міліцыянты пільнавалі яго на вакзале. Аднак адразу пратаколаў складаць, чамусьці, ня сталі.
Сёньняшні пратакол быў складзены паводле артыкула 22.9 — нібыта спадар Канавалаў, які прывёз балёнікі зь Менску ў Воршу, займаўся незаконным распаўсюдам пэрыядычных друкаваных выданьняў. Міліцыянты сказалі, што перададуць гэты дакумэнт у суд і загадалі чакаць позвы.
Тым ня менш, забраныя амаль два тыдні таму балёнікі яны вярнулі ўладальніку.