У рэйтынгу свабоды слова Беларусь – на 189-м месцы
https://spring96.org/be/news/33988
2010
2010-04-29T14:36:00+0300
2010-04-29T14:36:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/freedom_house.jpg
Амерыканская праваабарончая арганізацыя "Freedom House" апублікавала чарговы даклад аб стане свабоды слова ў свеце. Беларусь знаходзіцца на 189-м месцы. Нашая краіна дзеліць гэтую пазіцыю з Узбекістанам. Агулам у рэйтынгу згадваюцца 196 краінаў.
Паводле звестак "Freedom House", у 2009 годзе прыблізна ў траціне краінаў свету ёсць свабода прэсы, у траціне гэтая свабода часткова абмежаваная, а ў траціне свабоды прэсы проста няма.
Беларусь у рэйтынгу пазначаная як краіна з несвабоднай прэсай.
Дарэчы, найбольш свабодна ў мінулым годзе журналісты пачуваліся ў паўночнаеўрапейскіх краінах - Фінляндыі, Ісландыі, Нарвегіі ды Швэцыі.