viasna on patreon

Рэчыцкія ўлады ліквідуюць сямейны бізнэс намесьніка старшыні рэспубліканскага аб’яднаньня прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва” Леаніда Невара.

2006 2006-01-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў “Радыё Свабода” намесьнік старшыні “Пэрспэктывы”, пры канцы сьнежня ў Менску ён браў удзел у сустрэчы прадпрымальнікаў з віцэ-прэм’ерам Андрэем Кабяковым, дзе паінфармаваў пра перасьлед прыватнага бізнесу, а таксама крытыкаваў урад.

Спадар Невар летась быў пакараны 10-дзённым арыштам напярэдадні агульнанацыянальнага страйку дробных бізнэсоўцаў, які ён дапамог арганізаваць. Цяпер, паводле актывіста, яго сям’ю наагул пазбаўляюць прадпрымальніцкага занятку.

У Рэчыцкім райвыканкаме адмаўляюць сувязь паміж скасаваньнем прадпрымальніцкага пасьведчаньня і грамадзка-палітычнай дзейнасьцю Невара. Паводле прадстаўніцы райвыканкаму Алены Сяргеевай, жонка Невара, на якую аформлены дазвол на прыватны гандль, парушае падатковае заканадаўства.

Леанід Невар зьвязвае падобныя дзеяньні райвыканкама толькі са сваёй грамадзка-палітычнай дзейнасьцю і лічыць, што ініцыятыва ўладаў выклікана яшчэ і тым, што ён цяпер актыўна ўдзельнічае ў прэзыдэнцкай кампаніі. Актывіст прадпрымальніцкага руху зьяўляецца адным з каардынатараў ініцыятыўнай групы збору подпісаў за генэрала Валера Фралова.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства