viasna on patreon

Магілёў: Дэмакрат перамог на 2 з 9 участкаў

2010 2010-04-25T22:51:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Магілёве кандыдат у дэпутаты ў абласны Савет дэпутатаў па Машэкаўскай выбарчай акрузе №34 ад аргкамітэта “Партыі Свабоды і Прагрэса” Юры Стукалаў перамог на 2 з 9 выбарчых участка. Пра гэта паведаміў адзін з лідэраў партыйнага аргкамітэта Алесь Сілкоў.

“У нас на руках ёсць пратаколы, якія пацверджваюць гэты факт. Канешне, тое што Юры перамог на двух выбарчых участках у горадзе – гэта пакуль лепшы вынік сярод прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі горада”, - гаворыць Алесь Сілкоў.

Сам Юры скептычна ацэньвае вынікі галасавання:

“Я перамог на двух самых маленькіх акругах, дзе людзей налічваецца па 1-1,2 тыс. чалавек. На астатніх акругах з 2-2,5 тысячамі чалавек перамог мой асноўны апанент. Мне як студэнту сацыёлагу незразумела логіка галасавання. На вялікіх акругах шмат студэнцкіх інтэрнатаў, але па выніках галасавання студэнты чамусці за мяне не галасавалі. Такое ўражанне, што мяне хацелі прапусціць у дэпутаты, але потым перадумалі”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства