Брэст: На закрытым участку выніковы пратакол не быў вывешаны
https://spring96.org/be/news/33710
2010
2010-04-25T14:48:00+0300
2010-04-25T14:48:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На закрытым участку № 53 (радзільны дом) у горадзе Брэсце галасаванне скончылася ў 12:00. Назіральнікі, якія прыйшлі на ўчастак, знайшлі яго зачыненым, сябры камісіі таксама адсутнічалі. Выніковы пратакол галасавання не быў вывешаны, як таго патрабуе заканадаўства. Назіральнікі Ул. Малей і С. Вакуленка звярнуліся ў абласную тэрытарыяльную камісію, пасля чаго спецыяліст адміністрацыі Маскоўскага раёна прадставіў патрэбны пратакол.
Адпаведна артыкулу 55 Выбарчага кодэкса, пасля заканчэння галасавання выніковы пратакол павінен быць прадстаўлены ў агруговую ці тэрытарыяльную выбарчыя камісію, а копія вывешана на ўчастку для ўсеагульнага азнаямлення.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”