Менск: Участковая камісія падманула назіральніцу
https://spring96.org/be/news/33695
2010
2010-04-25T14:53:00+0300
2010-04-25T14:53:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Назіральніца Радаслава Вячорка напісала скаргу ў выбарчую камісію участка № 75 выбарчай акругі №43 сталіцы, у тэрытарыяльную камісію Савецкага раёна і ЦВК. Падставай для скаргі стала тое, што калі назіральніца звярнулася да двух сяброў выбарчай камісіі, якія збіраліся з пераноснай урнай да выбаршчыкаў для галасавання на даму, з пажаданнем назіраць за працэсам галасавання, то ёй было сказана, “што ў машыне няма месца”. Затым гэтыя члены камісіі сказалі Р.Вячорка, што яны едуць да выбаршчыкаў, якія пражываюць па адрасе Некрасава, 28 і прапанавалі назіральніцы самостойна дабірацца па дадзеным адресе. Але прыехаўшы на Некрасава, 28, Радаслава там нікога не знайшла.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”