Гародня: Яшчэ адзін кандыдат ад Партыі БНФ зняўся з выбараў
https://spring96.org/be/news/33656
2010
2010-04-25T13:02:37+0300
2010-04-25T13:02:37+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як стала вядома, яшчэ адзін прэтэндэнт у дэпутаты ад Партыі БНФ зняў сваю кандыдатуру на мясцовых выбарах. Сяргей Антусевіч вырашыў, што ўдзел у гэтай выбарчай кампаніі бессэнсоўны. Антусевіч быў зарэгістраваны кандыдатам па Лідскай акрузе №51 па выбарах у Гарадзенскі гарадскі Савет дэпутатаў.
Нагадаем, што раней зняўся з выбараў сябра Гарадзенскай арганізацыі БНФ Мікола Лемяноўскі, які таксама быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты гарсавету. А Рада Гарадзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ вырашыла не вылучаць назіральнікаў на ўчасткі, дзе засталіся яшчэ два кандыдаты ад партыйнай структуры – Вадзім Саранчукоў і Валеры Кісель.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”