Асіповічы: Хочаш працаваць - галасуй датэрмінова!
https://spring96.org/be/news/33594
2010
2010-04-23T21:10:00+0300
2010-04-23T21:10:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведаміў прадстаўнік незалежнага прафсаюзу РЭП па Менскай вобласці Мікалай Пахабаў, на прадпрыемствах горада Асіповічы - заводзе аўтамабільных агрэгатаў і міні-ЦЭЦ -- кіраўнікі атрымалі каманду ад мясцовых органаў улады арганізаваць яўку работнікаў на выбарчыя ўчасткі.
Уся праца па рэалізацыі плану датэрміновага галасавання даручаная майстрам цэхаў... Людзей адпускаюць на паўгадзіны раней з працы з настойлівай просьбай прагаласаваць датэрмінова. Таму, хто адмаўляецца ісці, пагражаюць не падаўжэннем кантракту.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”