viasna on patreon

БЕЛАРУСКАЯ АДУКАЦЫЯ НА БЕЛАСТОЧЧЫНЕ

2005 2005-12-28T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адукацыя на беларускай мове з’явілся на беласточчыне пасля вайны, ў 1947 годзе. Тады ў беларускае навучанне было заангажавана 11 тыс. дзяцей. Сёння гэтая лічба складае каля 3,5 тыс. Дзве тысячы школьнікаў вучацца ў пачатковых беларускіх школах і гімназіях, каля тысячы – у беларускіх ліцэях. “Гэтыя лічбы можна назваць сімвалічнымі. Нашая моладзь на 99% асіміляваная, - кажа Ганна Кандрацюк, спецыяліст ў галіне беларускай адукацыі на Беласточчыне. – Паміж сабой моладзь размаўляе па-польску, а асноўным асяроддзем беларускай адукацыі стаў бацькоўскі дом.”

У пасляваенныя гады пад “беларускай адукацыяй” разумелася навучанне ў школах, дзе ўсе прадметы выкладаліся па-беларуску. Сітуацыя змянілася ў 1972 годзе. Тады ў школах, дзе навучаліся дзеці з сем’яў нацыянальных супольнасцяў, усё навучанне перавялі на польскую мову. Нацыянальная мова выкладалася асобным прадметам. У звязку з такімі пераменамі праблема беларускага навучання пачала абвастрацца. “Усе пачалі казаць, што беларуская адкуцыя павінна быць дабраахвотнай. А хто пагодзіцца нешта вывучаць дабраахвотна?” – гаворыць Яўген Вапа, галоўны рэдактар газеты беларусаў беласточчыны “Ніва”.
Зараз, на думку беларускіх лідэраў беласточчыны, беларуская адукацыя знаходзіцца ў вельмі уразлівым стане. Яна безабаронная. Няма арганізацыі, якая б прадстаўляла інтарэсы настаўнікаў і дзяцей, якія заангажаваныя ў нацыянальную адукацыю. Няма механізму абароны сваіх інтарэсаў падчас канфліктаў. “Беларусы не умеюць, альбо не хочуць абараняцца. На сёняшні дзень меншасць пасіўная, а час працуе супраць нас,” - гаворыць Я. Вапа.
Магчыма, корань гэтай праблемы не ў Польшчы. Вядома, што агульныя настоі ў дыяспары вызначае сітуацыя на духоўнай радзіме, у Беларусі. Факты з найноўшай гісторыі сведчаць пра гэта. Калі на пач. 90-х гг, пачаўся працэс станаўлення беларускай дзяржавы, то зацікаўленасць у беларускай адукацыі на беласточчыне сярод настаўнікаў і вучняў значна павысілася. Выпускнікі школаў з ахвотай ехалі вучыцца ў беларускія ВНУ. Зараз наадварот – у Беларусі пануе русіфіацыя і гэта адмоўны праклад для беларусаў замежжа, асабліва для моладзі, якая гадуецца ў беларускіх сем’ях. Нярэдка бацькі чуюць ад сваіх дзяцей: “навошта нам вучыць гэтую беларускую мову, калі ў самой Беларусі на ёй ніхто не размаўляе, а ў Гародні няма ніводнай беларускай школы.” Гэта моцны аргумент.
Акрамя таго, мяжа ўскладняе паездкі ў Беларусь. Рэдкія выезды ў Мінск і Гродна арганізуюцца выключна намаганнямі бацькоў і настаўнікаў, без аніякай падтрымкі з боку беларускай дзяржавы. А які прыклад паказвае сёняшняя Беларусь беластоцкім школьнікам? Прыязджаючы, яны чакаюць пачуць на вуліцах нашых гарадоў беларускую мову, а замест гэтага чуюць “русскую речь”...

Навучанне ў Беластоку
Падчас апошняга перапісу у Беластоку, дзе жывуць амаль 300 тыс. жыхароў, каля 8 тыс. чалавек запісаліся беларусамі. Усяго ў беларускай адкуцыі ў Беластоку заангажавана каля 150 вучняў. Тут працуе беларускі дзіцячы садок, у школах ёсць шэсць класаў з навучаннем беларускай мовы, беларуская гімназія, у Беластоцкім універсітэце адкрыты факультэт беларускай мовы. Асноўны працэс навучання дапаўняе пазашкольная праца: тэатр, танцавальны калектыў, пластычная колка для дзетак і г.д..
“Польская правінцыя асімілюецца маланкавымі тэмпамі. Сваю ролю ў гэтым мае і працэс вымірання вёсак. Але на гэтым фоне ў Беластоку назіраецца цікавая з’ява, - кажа Ганна Канрацюк. – Большасць бацькоў, якія пасылаюць сваіх дзяцей на заняткі беларускай мовы, самі ўжо асіміляваліся. Гэты факт паказвае, што ня гледзячы ні на што, беларускасць не памірае. Гэта дае ўпэўненасць, што не ўсе хочуць асімілявацца.”
Дзеля таго, каб ў школе дзеці вывучалі беларускую мову, бацькі павінны падаць заяву. Калі заяву на навучанне падалі не менш сямі бацькоў, школа абавязана знасці настаўніка. Калі дзяцей, жадаючых вывучаць родную мову, менш за сем, то кіраўніцтва навучальнай установы павінна знайсці спосаб далучыць дзяцей да іншай групы. Заява бацькоў неабходная як у звычайных, так і ў беларускіх школах, дзе кожны вучань абавязаны вывучаць мову. Акрамя беларускага навучання, на беласточчыне вядзецца украінскае, літоўскае і цыганскае нацыянальнае навучанне.

Рэлігійнае выхаванне ў школах
У традыцыі польскага навучання удзел неўрадавых арганізацый у пазашкольнай працы. Грамадзкія арганізацыі прадастаўляюць школьнікам магчымасці валанцёрскай працы, акрамя таго, вядзецца праца, якая рыхтуе школьнікаў да жыцця і да вырашэння жыццёвых праблемаў. Вялікую ролю маюць заняткі рэлігіі. Заняткі рэлігіі, праваслаўнай альбо каталіцкай, адбываюцца два разы на тыдзень. Зазвычай іх праводзіць катэхет – чалавек, які мае для гэтага спецыяльную падрыхтоўку і дазвол на працу ў школе.
Для навучання дзяцей рэлігіі бацькі павінны напісаць дэкларацыю, аб тым, якой рэлігіі будзе навучацца іх дзіця. Такім жа чынам - дэкларацыяй, бацькі могуць ўвогуле вызваліць школьніка ад гэтых заняткаў. Самае істотнае ў гэтым пытанні - жаданне бацькоў. Статыстыка сведчыць, што у гарадах больш дзяцей навучаюцца каталіцкай рэлігіі, у весцы – больш праваслаўнай.

Ступені беларускай адукацыі
Пачаць адукацыю дзеці з беларускіх сем’яў у Беластоку могуць з Прадшколля № 14 з польскай і беларускай мовамі навучання. Калектыў дзіцячага садка рэалізуе праграмы для выхавання дзяцей ад 2 да 6 год. Беларускія групы тут існуюць з 1995 года. Шасцігодкі вучацца па агульнапольскім праграмам навучання. Таму з беларускага Прадшколля ў школы дзеці прыходзяць цалкам падрыхтаванымі.
Падчас заняткаў тут знаёмяцца з беларускай мовай, культурай і традыцыяй. Адметнасцю Прадшколля з’яўляецца тое, што бацькі, настаўнікі і дзеці супольна, разам святкуюць царкоўныя і абрадавыя беларускія святы. У традыцыю садка увайшлі супольныя выезды за горад, творчыя вечарыны.
Ад самага пачатку працы садка тут быў арганізаваны тэатар “Ад абраднасці да тоеснасці”. Асноўная ідэя пастановак – беларушчына. Акторы - дзеці, іх бацькі і настаўнікі. “У сучасным свеце нельга адчуць сябе паўнавартасным чалавекам не ведаючы сваіх каранёў,” – так лічаць настаўнікі і выхавацелі Прадшколля.

Выпускнікам дзіцячага садка працягнуць беларускае навучанне дае магчымасць базавая школа №4 г. Беластоку з дадатковым навучаннем беларускай мовы. Безавая школа ўключае ў сябе навучанне з 1 да 6 класа, а таксама нулявы клас, у які прыходзяць шасцігодкі. Для навучання беларускай мове ў школе ёсць спецыяльны кабінет. Яго абсталявалі сваімі сіламі настаўнікі і бацькі. Бацькі дзяцей, якія вучацца беларускай мове, вельмі актыўныя. Яны дапамагаюць у арганізацыі навучання, цікавяцца школьным жыццём, і, як кажуць настаўнікі, “робяць у тысячу разоў больш, чым консульства і беларускі урад разам узятыя”. Кажа дырэктар школы Збігнев КЛІМОВІЧ:

- Навучацца роднай мове ў нас маюць магчымасць дзеці з украінскіх, беларускіх і літоўскіх сем’яў. Мова выкладецца тры гадзіны штотыдзень з першага класа. Для бацькоў гэтае навучанне бесплатнае. Калі бацькі заяўляюць, што іх дзіця будзе вучыць сваю нацыянальную мову, то моўныя занятакі для навучэнца становіцца абавязковымі. Вучань павінен наведваць гэтыя ўрокі. Іншая сітуацыя з заняткамі па рэлігіі - вучань сам, паводле свайго жадання, вырашае ісці на занятак ці не. Дзеці з беларускіх сем’яў маюць дадатковыя заняткі беларускай мовы, а таксама лекцыі на беларускай мове. На кожным этапе нацыянальнага навучання да лекцыяў дадаюцца зантякі па музыцы і пластыты, але ўсе яны так ці інакш звязнаныя з беларускім навучаннем.

У нашым рэгіёне ёсць тры найбольшыя нацыянальныя суполкі – літоўская, беларуская украінская. Але не толькі. Напырклад, у нашай школе ёсць дзеці з Чачні - 8 чалавек, а таксама цыгане. Чачэнцы вельмі кепска гавораць па-польску. Нашая мэта навучыць іх, і даць ім магчмасці для навучання. Таму яны, апроч звычайных лекцыяў, маюць дадатковыя заняткі польскай мовы.
Таксама ёсьць група з сямі дзяцей цыганскай нацыянальнасці. Цыганы ў Польшчы не з’яўляюцца нацыянальнай меншасцю ў поўным разуменні гэтага слова. Нашыя цыганы вельмі спаланізаваныя, добра гавораць па-польску. Яны не карыстаюцца сваёй мовай. Таму бацькі і не імкнуцца, каб у школах іх дзецям выкладалі цыганскую мову. Яны хочуць захаваць некаторыя свае традыцыі. Мы можам стварыць для іх такія ўмовы. З цыганамі мы працуем ужо некалькі дзесяткаў гадоў. Дзеці з цыганскіх сем’яў у апошнія часы вельмі ахвотна ходзяць у школу. Для нас яны – звычайныя вучні, як і ўсе астатнія.
І чачэнцы, і беларусы, і цыгане ходзяць у звычайный класы, а пасля лекцыяў маюць свае дадатковыя заняткі. Сродкі дзеля гэтай працы школа атрымоўвае з дзяржаўнага бюджэту.

- Ці маюць дзеці з сем’яў нацыянальных супольнасцяў праблемы ў камунікацыі з аднагодкамі?
- Я выкладаю матэматыку ў шостым класе. На беларускую мову з гэтага класу ходзіць 9 навучэнцаў з 24. У іншых класах адныя дзеці ходзяць на каталіцкую, другія на праваслаўную рэлігію. У нас ёсць адзін хопчык мусульманін. Паводле маіх назіранняў, у такіх класах ёсць толькі адна праблема – кожны хоча быць найлепшым. Я магу сказаць, што ў пытаннях паходжання альбо веравызнання ніякіх праблемаў паміж дзецьмі няма.

- Як тут глядзяць на Беларусь?
- На Беларусь у гэтым рэгіёне ёсць два пагляды. Першы – на афіцыйныю ўладу, якую прадстаўляе А. Лукашэнка. Другі - на беларусаў, як на людзей. Для нас яны такія ж самыя як і кожны іншы чалавек. На вуліцах Беластоку, на рынку, ў школах ёсць шмат беларусаў. Кантакт штодзённы. А палітыка сёння можа быць такая, а заўтра іншая. На міжасабовым узроўні палітыка нічога не мяняе. Беларусы ў Польшчы зараз успрымаюцца так, як палякі ў Еўропе і Амерыцы. Мы гэта ведаем.

- Што змянілася з уступленнем ў Еўразьвяз?
- Польша толькі недаўна ўвайшла у Еўразьвяз. Але мы даўно былі да гэтага падрыхтаваныя. Недзе дзесяць год таму пачалі дзейнічаць правілы, якія надалі магчымасць нацыянальным меншасцям магчымасць больш актыўна разівацца на тэрыторыі нашага краю. Прыклад гэтага – нашая школа, дзе ўжо 8 год мы навучаем дзяцей беларускай мове. Такая школа толькі адна ў Беластоку, таму вучыцца да нас прыязджаюць з іншых мясцінаў.

Выпускнікі школы № 4 могуць працягнуць сваё навучанне ў гімназіі. У беластокскай гімназіі трэці год працуюць класы з навучаннем беларускай мовы. Дырэктар навучальнай установы пані Соколовска, гаворыць, што навучанне распачалося па жаданню бацькоў. Выхаванцы беларускіх класаў гімназіі актыўныя і не пакідаюць беларускасці ў школьных сценах, а штодзень карыстаюцца беларускай мовай у сваіх справах і на адпачынку.
У ліпені гэтага году настаўнікі і навучэнцы гімназіі правялі этнаграфічны летнік “Я нарадзіўся тут”. Тыдзень школьнікі правялі ў Белавежскай пушчы. Там узнікла ідэя стварэння творчага згуртавання беларускай моладзі “Барацьба”. Удзельнікі “Барацьбы” самі паставілі спектакль. “Тэма спектакля – стасункі паміж бацькамі і дзецьмі на весцы. Праблема ў тым, што дзеці прыязджаюць на веску да бацькоў толькі дзеля таго, каб ўзяць сабе мяса. На мой погляд, вельмі актуальна,” – гаворыць Наталька Швед, навучэнка гімназіі, дачка вядомага дзіцячага беларускага паэта беласточчыны Віктара Шведа.

Гайнаўскі ліцэй з дадатковым навучаннем беларускай мовы – самая вядомая, можна сказаць нават легендарная беларуская навучальная ўстанова ў Польшчы. Зараз беларускай мове тут навучаецца 174 асобы.
У новым будынку знаходзіцца комплекс школаў - гімназія і ліцэй. У гімназіі навучаюцца дзеці з13 да 15 год, у ліцэе ад 16 да 19 гадоў. У гімназіі лекцыі па беларускай мове праходзяць тры разы на тыдзень, а ў ліцэе - чатыры. Дадтковая, чацьвертая гадзіна навучання для ліцэістаў – выключэнне з правілаў. Такая магчымасць з’явілася дзякуючы ўладам павету, якія прадаставілі фінансаванне.
Гайнаўскі ліцэй выдомы не толькі як беларуская навучальная установа. Паказчыкі паспяховасці вучняў лепшыя ў ваяводстве і адныя з лепшых у ва ўсёй Польшы. Таму і конкурс сюды даволі вялікі. У мінулым годзе на 120 месцаў, дакументы падалі 240 вучняў. Тут жадаюць вучыцца дзеці не толькі беларускіх бацькоў. “Але калі нехта прыходзіць да нас вучыцца, мы яго не пытаем беларус ён ці паляк,” – гаворыць дырэктар Гайнаўскага ліцэю.

Кіраўніцтва ліцэю шмат робіць для пашырэння беларускай адукацыі і па-за межамі ліцэю. 7-8 год таму выкладчыкі Гайнаўскага ліцэю і гімназіі ініцыявалі сустрэчы з бацькамі у пачатковых школах Гайнаўкі. Падчас гэтых сустрэчаў настаўнікі пераконвалі бацькоў у тым, што калі іх дзеці будуць вывучаць беларускую мову – гэта добра. Высілкі настаўнікаў мелі плён – калі раней у пачатковых класах беларускай мове вучыліся 4-5 чалавек, то пасля сустрэч з бацькамі навучацца сталі каля 20-30 чалавек. Гаворыць выкладчыца беларускай мовы і літаратуры Гайнаўскага ліцэю Вольга СЕНКЕВІЧ:
- Проста трэба было гаварыць, што беларуская мова – гэта мова нашых суседзяў, наша родная мова. Бацькі гэта разумеюць і запісваюць сваіх дзяцей на навучанне. Але “агітацыя”, ці дакладней кажучы, “матэвацыя” павінна быць з нашага боку. Вельмі важнай, мяркую, з’яўляецца і матэвацыя з другога боку мяжы.
- Бацькі, якія прыводзяць сваіх дзяцей да вас, на беларускамоўнае навучанне, звязваюць далейшы лёс сваіх дзяцей з Беларуссю?
- Не, думаю, што не звязваюць. Зараз нават няма жадаючых вучыцца у беларускіх ВНУ. Раней з кожнага выпуску вучыцца ў Беларусь ехала па 15-20 чалавек. А зараз, мы заўважаем, што ў Беларусі беларуская мова не успрымаецца, як народная мова і відавочная дамінацыя рускасці. Нашая моладзь выхаваная ў больш дэмакратычных абставінах. Яны прывыклі гаварыць тое, што яны думаюць.

На гэты час у кожнай школе ў Гайнаўцы ўведзенае дабраахвотнае навучанне беларускай мове. Самаўрады вядзяляюць сродкі на заробкі настаўнікам беларускай мовы у памеры аплаты трох гадзінаў на тыдзень. Гэты мінімум прадугледжвае праграма беларускага навучання. Бельскае і Гайнаўскае стараствы выдзяляюць грошы яшчэ на адну дадатковую гадзіну навучання. Некаторые школы атрымліваюць сродкі на аплату інстуктараў, якія працуюць з беларускімі творчымі калектывамі. У Гайнаўцы ў нацыянальную адукацыю зараз заангажавана 577 школьнікаў. Цікаваць да навучання даволі вялкія: напрыклад у базавай школе у квартале Юдзянка з 92 вучняў мову вывучаюць 50.
Але, тым не менш, агульная тэндэцыя беларускага навучання ў Польшчы адмоўная. Лік навучэнцаў паволі скарачаецца. Дваццаць гадоў таму беларускай мове навучалася 4 275 чалавек. У верасні 2005 году навучанне роднай мове распачалі 3 521 чалавек.
Марыя САВУШКІНА

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства