viasna on patreon

Мазыр: Кандыдат патрабуе забяспечыць выкананне супрацоўнікамі міліцыі палажэнняў Выбарчага кодэкса

2010 2010-04-24T16:40:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cieliapun_mazyr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кандыдат  у дэпутаты Гомельскага аблсавета  Уладзімір Целяпун, сябра Партыі БНФ

Кандыдат у дэпутаты Гомельскага аблсавета Уладзімір Целяпун, сябра Партыі БНФ

24 красавіка кандыдат у дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Целяпун накіраваў начальніку Мазырскага РАУС Зыкуну П.В. заяву з нагоды інцыдэнту з затрыманнем кандыдата ў дэпутаты Франака Вячоркі, сведкам якога ён стаў.

Ул.Целяпун звяртае ўвагу начальніка РАУС на тое, што падчас гутаркі ў чаканні прыезда маёра Хаміцэвіча А.В. высветлілася, што яго падначаленыя Дз.Данчанка, Ю. Козел і яшчэ дзве асобы ў цывільным, называючы сябе “ахоўнікамі грамадскага парадку”, не ведаюць, якое права яны ахоўваюць. Яны “не бачылі”, а таму не рабілі ніякіх дзеянняў па прадухіленні парушэння арт. 45 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь з боку сябра ўчастковай выбарчай камісіі, але чамусьці вельмі аператыўна зрэагавалі на дзеянні кандыдата ў дэпутаты Ф.Вячоркі, адзначае Целяпун.

Ён таксама даводзіць Зыкуну П.В., што яго падначаленыя нічога не ведаюць пра Рашэнне Мазырскага райвыканкама № 280 ад 15.03.2010 года. Зыходзячы з гэтага, У.Целяпун раіць начальніку РАУС азнаёміць супрацоўнікаў падначаленага яму аддзела з палажэннямі Выбарчага кодэкса РБ і Рашэннем Мазырскага райвыканкама №280 - для аховы законнасці і правапарадку падчас выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы дэпутатаў.

Аўтар заявы звяртае ўвагу Зыкуна П.В. – ён жа з’яўляецца сябрам Мазырскай раённай выбарчай камісіі, з якой узгаднялася Рашэнне райвыканкама – на тое, што ў дадзеным Рашэнні ўвогуле не пазначаны месцы для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў у мікрараёне “Чыгуначны”, акрамя як  “информационные стенды в организациях, учебных заведениях, учреждениях культуры, учреждениях здравоохранения, сельских исполнительных комитетах; витрины магазинов, учреждений культуры, учреждений здравоохранения”.

У дадатак Ул.Целяпун просіць забяспечыць выкананне супрацоўнікамі Мазырскага РАУС арт. 13 Выбарчага кодэкса РБ: у пераліку асобаў, якія могуць прысутнічаць у памяшканні падчас галасавання і падліку галасоў, не пазначаны супрацоўнікі ўнутраных спраў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства