Віцебск: Актывістцы БХД вынеслі папярэджанне
https://spring96.org/be/news/33580
2010
2010-04-24T15:57:49+0300
2010-04-24T15:57:49+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/bxd_sciag.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывістка стваранай партыі БХД Алена Шабуня, якая балатуецца ў Віцебскі абласны і Віцебскі гарадскі Саветы дэпутатаў, атрымала афіцыйнае папярэджанне ад адпаведных тэрытарыяльных выбарчых камісій - за правядзенне агітацыйнага пікету з музычным суправаджэннем.
Пікет праводзіўся ў вызначаным раённай адміністрацыяй месцы - у парку імя 30-годдзя УЛКСМ г.Віцебска. Аднак падставай для вынясення папярэджання стала скарга грамадзянаў на тое, што падчас правядзення пікету яго ўдзельнікі, у тым ліку і кандыдат у дэпутаты А.Шабуня, спявалі рэлігійныя песні і раздавалі перыядычныя выданні рэлігійнага зместу.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"