Гародня: Мясцовае прадстаўніцтва МТС турбуецца пра датэрміновае галасаванне?
https://spring96.org/be/news/33542
2010
2010-04-23T16:54:17+0300
2010-04-23T16:54:17+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/abanenty.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гарадзенскія абаненты мабільнага аператара МТС сёння, 23 красавіка, пачалі атрымліваць СМС-паведамленні пра датэрміновае галасаванне. Мясцовае прадстаўніцтва МТС інфармуе, ў якія дні і гадзіны можна датэрмінова прагаласаваць на выбарах дэпутатаў у мясцовыя саветы.
Напачатку ўзнікла пытанне: навошта камерцыйнай структуры ўмешвацца ў выбарчы працэс? Але ў хуткім часе высветлілася, што замоўцам масавай СМС-рассылкі з’яўляецца Гарадзенскі аблвыканкам.
Як лічаць мясцовыя грамадскія праваабаронцы, такую рассылку па-сутнасці можна расцаніць як заклік да людзей галасаваць менавіта датэрмінова. Тым больш, што ў СМС-паведамленні нічога не сказана пра дзень асноўнага галасавання.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”