Салігорск: Прагаласаваў датэрмінова – менш працуеш
https://spring96.org/be/news/33539
2010
2010-04-23T15:41:38+0300
2010-04-23T15:41:38+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Адміністрацыі трох буйнейшых гарадзкіх прадпрыемстваў: “Беларуськалій”, “Будтрэст №3” і “Шахтаспецбуд” распарадзіліся забяспечыць яўку на датэрміновае галасаванне ў межах 50%. Пра гэта паведамілі супрацоўнікі прадпрыемстваў.
З іх словаў, кіраўнікі аддзелаў настойліва рэкамендуюць прыняць удзел у галасаванні менавіта датэрмінова. У некаторых выпадках агучваюцца і прозвішчы кандыдатаў, якіх падтрымліваць непажадана.
У “Будтрэсце №3” настойлівыя рэкамендыі акрэсліваюцца не толькі ў вуснай форме – ёсць адмысловы пісьмовы загад кіраўніцтва. У якасці бонуса супрацоўнікаў раней адпускаюць з працы.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”