Гарадзеншчына: КДБ працягвае ператрусы ў кватэрах незалежных кандыдатаў
https://spring96.org/be/news/33536
2010
2010-04-23T15:28:54+0300
2010-04-23T15:28:54+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Бярозаўцы (Лідскі раён) у кватэры кандыдата ў дэпутаты Лідскага раённага і Бярозаўскага гарадскога саветаў дэпутатаў, прадстаўніка Руху “За Свабоду” Сяргея Трахімчыка супрацоўнікамі КДБ быў праведзены ператрус, афіцыйна звязаны з крымінальнай справай, заведзенай на іншага кандыдата ў дэпутаты Алеся Зарэмбюка з Мастоў. Вышук праводзілі супрацоўнікі КДБ Паршынцаў, Шэўчык і Антонаў. У выніку трохгадзіннага ператрусу ў грамадскага актывіста былі забраныя сістэмны блок кампутара, струмянёвы прынтар, іншыя рэчы, у тым ліку нават кніжка Паўла Севярынца “Лісты з лесу”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”