Віцебск: Агітацыйны плакат кандыдата ад Партыі БНФ палічылі “хуліганскім”
https://spring96.org/be/news/33497
2010
2010-04-22T18:14:43+0300
2010-04-22T18:14:43+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У дзвюх віцебскіх школах - № 40 і № 43 актывісту Партыі БНФ, кандыдату ў дэпутаты па Чарняхоўскай выбарчай акрузе №55 у Віцебскі абласны Савет дэпутатаў Аляксандру Кузняцову адмовілі ў праве змясціць агітацыйны плакат на выбарчых участках.
Прадстаўнікі адміністрацый навучальных устаноў заявілі, што плакат, дзе размешчаны партрэт кандыдата і гарадская елка з бел-чырвона-белым нацыянальным сцягам на верхавіне, з'яўляецца хуліганскім. Як лічыць малады палітык, такім чынам парушаецца яго правы на перадвыбарчую агітацыю, у сувязі з чым ён напісаў заяву ў абласную выбарчую камісію.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”