viasna on patreon

За два дні датэрмінова прагаласавала 8,7% выбаршчыкаў

2010 2010-04-22T15:59:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vyb-org.jpg

За два дні на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў датэрмінова прагаласавала 8,7% выбаршчыкаў, паведаміў БелаПАН сакратар Цэнтравыбаркама Мікалай Лазавік.

У Гродзенскай вобласці за два дні прагаласавала 7,1% выбаршчыкаў, Брэсцкай - 7,2%, Мінскай - 8,8%, Віцебскай - 9,6%, Магілёўскай - 10,2%, Гомельскай - 10,9%, у Мінску - 7,5%

Лазавік выказаў меркаванне, што зняцце парога яўкі выбаршчыкаў на мясцовых выбарах будзе ўплываць на зніжэнне колькасці грамадзян, якія прагаласавалі датэрмінова.

"Аднак мае прагнозы не апраўдаліся, - сказаў сакратар Цэнтрвыбаркама. - Напэўна, Цэнтрвыбаркаму не варта займацца прагнозамі. Трэба рэальна ацэньваць сітуацыю. Людзі ў Беларусі дысцыплінаваныя. Старэйшае пакаленне імкнецца рэалізаваць сваё выбарчае права ў добрае надвор'е. Моладзь таксама адгукнулася на заклікі арганізатараў выбараў. Маладыя людзі часта праводзяць выходныя дні за межамі выбарчых акруг, таму яны прагаласавалі загадзя".

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства