viasna on patreon

Затрыманы сын палітвязьня Валерыя Леванеўскага Уладзімер

2005 2005-12-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

22 сьнежня міліцыянты затрымалі Ўладзімера Леванеўскага — сына палітвязьня Валерыя Леванеўскага. Хлопца даставілі ў Кастрычніцкі райаддзел міліцыі Горадні, там склалі два пратаколы, што датычаць бюлетэня "Предприниматель", які ён меў пры сабе. Пасьля гэтага Ўладзімера адпусьцілі.
Малодшы Леванеўскі расказаў радыё Свабода, што яго затрымалі на Цэнтральным рынку прыблізна а 14-й гадзіне, пры гэтым міліцыянты, якія нясуць службу на рынку, добра ведаюць яго ў твар і раней неаднойчы затрымлівалі. Гэтым разам ён не распаўсюджваў бюлетэнь “Предприниматель”, а проста меў пры сабе пачак гэтага выданьня: “Там была інфармацыя рознага характару: заканадаўчыя акты адносна занятку бізнэсам, навіны, зьвязаныя з прадпрымальніцтвам, таксама зьвязаныя з маім бацькам, у тым ліку аб тым, што яго не пусьцілі з калёніі на пахаваньне ягонага бацькі, нашага дзядулі”.

Каля 250 асобнікаў бюлетэня ў Леванеўскага ў пастарунку забралі, сказаўшы, што будуць праводзіць экспэртызу, каб высьветліць — ці надрукаваны "Предприниматель" без парушэньняў заканадаўства? Міліцыянты склалі адзін пратакол аб канфіскацыі бюлетэня, другі — паводле трэцяй часткі артыкулу 172 адміністрацыйнага кодэксу, што датычыць распаўсюду друкаванай прадукцыі, якая ня мае выходных дадзеных. Хаця выходныя дадзеныя былі, гаворыць Уладзімер Леванеўскі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства