viasna on patreon

Магілёў: На ўчастку для галасавання №118 сістэматычна знікаюць агітацыйныя плакаты дэмакрата Юры Новікава

2010 2010-04-21T11:57:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/magiliou1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Магілёве на выбарчым участку для галасавання №118, які размешчаны ў будынку адміністрацыі ААТ “Лаўсанбуд” сістэматычна знікаюць агітацыйныя плакаты дэмакрата -  аднаго з лідэраў Свабоднага прафсаюза Беларускага, які балатуецца кандыдатам у дэпутаты ў Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў, Юры Новікава. Кандыдат паведаміў, што з гэтай нагоды ён падаў скаргу ў Задняпроўскую акруговую выбарчую камісію.

Знікненне сваіх плакатаў Юры Новікаў лічыць невыпадковым:

- Справа ў тым, што адміністрацыя ААТ “Лаўсанбуд” на дух не пераносіць Свабодны прафсаюз Беларускі і яго прадстаўнікоў, якія балатуюцца кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў. У апошні час мы пісалі шмат скаргаў на кіраўніцтва гэтай арганізацыі. Акрамя  таго, зараз у судзе знаходзіцца пазоў Свабоднага прафсаюза да адміністрацыі ААТ “Лаўсанбуд” аб спыненні дыскрымінацыі ў сферы працоўных адносін па прыкмеце прыналежнасці да Свабоднага прафсаюза ў адносінах да нядаўна звольненага з гэтай арганізацыі актывіста СПБ Мікалая Расюка.

Юры Новікаў упэўнены, што староннія асобы ніякім чынам не змаглі б прыбіраць яго плакаты з участку для галасавання №118.

- Старшыня і сакратар  гэтай участковай камісіі, якія з’яўляюцца работнікамі ААТ “Лаўсанбуд”, дзяжураць на ўчастку, да ўсяго непасрэдна на ўчастку размешчаны пункт дзяжурнага вахцёрнага ахоўніка гэтай арганізацыі і здымаць плакаты без ведама прадстаўнікоў камісіі і аховы нехта старонні проста не здолеў бы, - дзеліцца сваім меркаваннем дэмакрат.

Юры Новікаў адзначае, што актывісты СПБ ужо тройчы вывешвалі агітацыйныя плакаты на гэтым участку, але ўсё роўна яны нейкім загадкавым чынам знікалі. У той жа самы час на стэндзе для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў і на ўваходных дзвярах застаецца некранутым агітацыйны плакат галоўнага інжынера ААТ “Лаўсанбуд” спадара Пархамовіча, які балатуецца зусім па іншай акрузе.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства