Полацк: Сутрэчы – толькі з кандыдатамі ад улады
https://spring96.org/be/news/33402
2010
2010-04-20T18:01:39+0300
2010-04-20T18:01:39+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Выбарча падыходзіць да размяшчэння абвестак пра сустрэчы кандыдатаў з выбаршчыкамі газета “Полацкі веснік”.
У тым выпадку, калі на выбарчай акрузе балатуюцца два кандыдаты (а такіх акругаў у Полацку 9 з 32 наяўных), у абвестцы пра сустрэчу ідзе размова толькі пра кандыдата ад улады.
Між тым, графік сустрэчаў складаўся гарадской камісіяй цэнтралізавана, і ўсе кандыдаты загадзя ведалі, дзе і калі павінна адбыцца наступная сустрэча. Чаму гэта інфармацыя не была адпаведным чынам размешчана ў друку, застаецца невядомым.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”