viasna on patreon

Віцебск: Галасаванне праходзіць без ажыятажу

2010 2010-04-20T18:01:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vit7.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Віцебску адкрыліся ўчасткі для галасавання па выбарах у мясцовыя Саветы ўсіх узроўняў. Сапраўды, на іх прысутнічалі сябры ўчастковых выбарчых камісій. Кабіны для галасавання адпавядалі свайму прызначэнню - забяспечвалі таямніцу выбару. На кожным участку дзяжурыў міліцыянер, які ахоўваў парадак на ўчастку і бюлетэні для галасавання. Стэнды ўтрымлівалі адпаведнае нарматыўныя акты, спісы складаў выбарчых камісій, звесткі пра кандыдатаў. Назіральнікі ад палітычных партый і грамадскіх арганізацый на ўчастках для галасавання адсутнічалі. Гэтым апісаным параметрам адпавядаў, напрыклад, участак для галасавання №18 Хмяльніцкай выбарчай акругі г. Віцебску №6. У гэтай выбарчай акрузе безальтэрнатыўна балатуецца старшыня Віцебскага гарадскога савета 25 склікання Мікалай Смунёў.

Выбаршчыкі ў першы дзень галасавання не выявілі ажыятажнага жадання прагаласаваць датэрмінова. На працягу першай паловы дня прагаласавалі на выбарчым участку №18 толькі два выбаршчыкі. Калі ўлады не “ўключаць” адміністрацыйны рэсурс, то яўка на гэтых выбарах у Віцебску будзе вельмі нізкай.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства