viasna on patreon

Магілёў: Улётка кандыдата Аляксея Паўлоўскага прайшла цэнзуру

2010 2010-04-20T17:08:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/paul.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Улётка кандыдата ў дэпутаты ў Магілёўскі гарадскі і абласны Саветы дэпутатаў Аляксея Паўлоўскага прайшла цэнзуру. Пра гэта паведаміў сам кандыдат.

“У Магілёўскай абласной друкарні пагадзіліся надрукаваць мае ўлёткі, - гаворыць Аляксей Паўлоўскі, - але потым узніклі пэўныя праблемы. Дырэктар друкарні пагаджаўся іх надрукаваць толькі пры ўмове, што я змяню тэкст. Я прынцыпова адмовіўся, бо нічога супрацьзаконнага ў ёй няма і за кожнае слова і прыведзены ў ёй факт я цалкам нясу адказнасць, бо маю доказы, якія пацвярджаюць гэтыя факты. Тады яны самастойна ўнеслі змены”.

Так, улётка Аляксея Паўлоўскага была падкарэктаваная такім чынам, каб зрэтушаваць акцэнты, прастаўленыя кандыдатам у тэксце. Тэкст Паўлўскага меў пытанне “ДоКоли мы будем терпеть?” і адказ на яго ў выглядзе акраверша, які чытаўся як “ЛУКУ”. Літары “ЛУКУ” былі выдзеленыя тлустым шрыфтам. У выніку карэктуры, здзейсненай у Магілёўскай абласной друкарні, пытанне выглядае як “Доколи мы будем терпеть?”, а тлустыя першыя літары акраверша надрукаваныя звычайным шрыфтом.

Аляксей Паўлоўскі лічыць, што чыноўнікі баяцца зрабіць рух, каб пераступіць рысу дазволенага, нават упёрліся ў вылучаныя ў тэксце макета ўлёткі літары.

“Гэта можна назваць свавольствам. Калі мае матэрыялы ўтрымліваюць штосьці недазволенае, то няхай выносяць папярэджанне, але толькі пасля друку таго макета, які я прадаставіў ім”, - адзначае кандыдат у дэпутаты.

Пісаць скаргу з гэтай нагоды ў гарадскую выбарчую камісію Аляксей не збіраецца, спасылаючыся на недахоп часу і занятасць штодзённай перадвыбарчай агітацыяй.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства