viasna on patreon

Затрыманы Павал Севярынец, Уладзімер Старавераў і Барыс Хамайда

2010 2010-04-20T13:26:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/k22.jpg

Палітык Павал Севярынец і журналіст Уладзімер Старавераў затрыманыя каля райадзьдзелу міліцыі Кастрычніцкага раёну Віцебска.

Яны прыйшлі да пастарунку, каб падтрымаць віцебскага актывіста КХП БНФ Сяргея Каваленку, якога затрымалі за разгортваньне бел-чырвона-белага сьцягу ў залі судовага паседжаньня Кастрычніцкага райсуду.
Падчас знаходжаньня Сяргея Каваленкі ў пастарунку, ягоныя паплечнікі вывесілі на будынку міліцыі бел-чырвона-белы сьцяг. Журналіста Ўладзімера Стараверава, які супрацоўнічае зь "Белсатам" і фільмаваў падзеі, затрымалі за відэаздымкі. Паўла Севярынца затрымалі, западозрыўшы ў вывешваньні сьцягу.

 

Вядомы грамадзкі актывіст Барыс Хамайда затрыманы пры пераходзе адной з вуліц у Чыгуначным раёне Віцебску. Афіцыйная прычына затрыманьня –пераход вуліцы ў неналежным месцы.

Барыс Хамайда сыходзіў ад будынку Кастрычніцкага райадзьдзелу міліцыі, дзе знаходзіўся на знак салідарнасьці з затрыманым Сяргеем Каваленкам.

Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка быў затрыманы за разгортваньне сьцяга на прыступках будынку суду. Паплечнікі Сяргея Каваленкі, якія прыйшлі падтрымаць яго да пастарунку, заяўляюць, што міліцыянты распачалі за імі "паляваньне".
Каб папярэдзіць магчымыя затрыманьні паплечнікі Сяргея Каваленкі суправаджаюць журналістаў Сяргея Камінскага і Браніславу Станкевіч.
Раней быў затрыманы журналіст Уладзімер Старавераў і палітык Павал Севярынец.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства