Перадвыбарчую сустрэчу з удзелам Мілінкевіча не дазволілі
https://spring96.org/be/news/33372
2010
2010-04-20T11:59:02+0300
2010-04-20T11:59:02+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/zabarona1.jpg
Намесьніца старшыні Гарадзенскага гарвыканкаму Ірына Сенчанкава не задаволіла заяву з просьбай дазволіць правесьці сустрэчу з выбарцамі. У сустрэчы павінен быў удзельнічаць Аляксандар Мілінкевіч, які ў мінулым таксама быў намесьнікам кіраўніка гэтага выканкаму.
Заяву падалі чатыры кандыдаты ў дэпутаты Гарадзенскага абласнога і гарадзкога саветаў: Алесь Зарэмбюк, Віталь Лопасаў, Аляксандар Пагуляеў, Валеры Мікулка і давераная асоба іншага кандыдата Валянцін Чырвоненка.У адказе з выканкаму няма слова “не”. Чыноўніца проста піша, што ў сьпісе месцаў для сустрэчаў з выбарцамі няма двух памяшканьняў, названых у заяве, хаця заяўнікі зазначылі, што згодныя на любое іншае памяшканьне, якое прапануе гарадзкая адміністрацыя. Але Сенчанкава не прапанавала іншых варыянтаў.