viasna on patreon

Учора памежнікі актыўна шукалі кампрамат

2010 2010-04-20T08:37:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/img_2278.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як піша “Радыё Свабода”, 19 красавіка ў цягніку “Вільня-Магілёў” беларускія памежнікі шукалі антыканстытуцыйныя матэрыялы ў актывістаў кампаніі «Гавары праўду» Ігара Каваленкі, Сяргея Лапуціна і Алега Мяцеліцы.

Хлопцы распавялі, што вярталіся зь Вільні на радзіму. Беларускія памежнікі запатрабавалі, каб актывісты выйшлі зь цягніка для дагляду і пагражалі нават выклікаць міліцыю. Хлопцы адмовіліся выйсьці. Тады памежнікі наладзілі дагляд актывістаў у пустых купэ, іх распранулі да сподняга. Цягнік быў затрыманы на гадзіну 20 хвілінаў.
«Мы не парушалі ніякага закону. Але памежнікі пачалі шукаць у нас антыканстытуцыйныя матэрыялы. Што яны пад гэтым разумелі, нам невядома. Былі нават панятыя і пратаколы. У нас нічога не знайшлі і забіраць было няма чаго. З-за іх толькі цягнік спазьніўся».

У той жа дзень памежнікі правялі дагляд актывістаў АГП Віктара Гарбачова і Юр’я Варонежцава, якія вярталіся зь Вільні ў цягніку “Вільня-Масква”.
Паводле Віктара Гарбачова, памежнікі патлумачылі, што шукаюць «небясьпечныя для краіны друкаваныя матэрыялы»:
«У нас, натуральна, нічога не знайшлі, бо ўсё знаходзіцца ў галаве. Цягнік затрымалі на адну гадзіну. Пасажыры да гэтага аднесьліся вельмі нэгатыўна. Аднаму зь іх стала кепска, бо калі цягнік стаіць, не працуе вэнтыляцыя, і яму выклікалі доктара. Самі кантралёры кажуць, што чым бліжэй да выбараў, тым больш працы ў іх пачынаецца. Кажуць, што разумеюць, што нічога няма, але зьверху паступае каманда: «Праверыць!».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства