viasna on patreon

Праваабаронца нагадвае Канстытуцыйнаму суду пра Канстытуцыю!

2010 2010-04-19T14:30:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/akrescina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Менскі праваабаронца Сяргей Усцьінаў патрабуе ад Канстытуцыйнага Суду вынесьці рашэньне аб роўнасьці грамадзянаў, якія знаходзяцца ў зьняволеньні на атрыманьне пасылак, перадач і бандэроляў.

Нагадаем, Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях (ПВКаАП), які набыў моц у 2007 годзе, забараніў адміністрацыйна арыштаваным атрымліваць харчовыя перадачы і пасылкі, тым самым значна пагоршыў іх прававое становішча ў адносінах да асобаў, асуджаных у крымінальным парадку да пазбаўленьня волі.

"Правапарушэньне тым і адрозніваецца ад злачынства, што мае менш небясьпечныя наступствы і караецца менш важкім спагнаньнем, таму няправільна, калі гэтае спагнаньне адбываецца ў горшых умовах, чым у крымінальна асуджаных - адзначае ў сваёй заяве праваабаронца. - Роўнасьць правоў усіх грамадзянаў замацавана ў артыкуле 22 Канстытуцыі, гэта тычыцца, у тым ліку, і адміністрацыйна арыштаваных і крымінальна асуджаных асобаў. З моманту ўступленьня ў сілу ў ПВКаАП ўносіліся зьмены і дапаўненьні больш за 20 разоў, адміністрацыйна арыштаваныя нават могуць зьмяшчацца ў карцэр, за парушэньне правілаў унутранага распарадку, але пытаньне прадуктовых перадачаў так і застаецца незаўважаным заканадаўцамі".

Лічу абавязкам Канстытуцыйнага Суду вынесьці рашэньне, якое не пагаршае ўмовы адбыцьця адміністрацыйнага арышту ў параўнаньні з умовамі адбыцьця пакараньня ў папраўчых калоніях, упэўнены ў сваёй праваце С. Усцінаў.

Варта адзначыць, што ў бягучым годзе вышэйшая судовая інстанцыя краіны прыняла ўсяго толькі адно рашэньне аб роўных гарантыях рэалізацыі права грамадзянаў на абарону ад беспрацоўя, не лічачы сваім абавязкам штогод прымаць рашэньні аб стане канстытуцыйнай законнасьці за мінулы год. У адрозьненьне ад іншых дзяржаваў, беларусы пазбаўленыя права на прамы зварот у КС з канстытуцыйнай скаргай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства