viasna on patreon

Камітэт абароны журналістаў (CPJ, ЗША) занепакоены дэпартацыяй з Беларусі польскай журналісткі Telewizji Polskaj Агнэшкі Рамашэўскай

2005 2005-12-19T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 снежня міжнародная журналісцкая арганізацыя прыняла адмысловую заяву з гэтай нагоды.

"Мы абураныя дэпартацыяй Агнэшкі Рамашэўскай і патрабуем, каб журналістцы Польскага грамадскага тэлебачання неадкладна было дазволена вярнуцца ў Беларусь і свабодна працаваць", - заявіла выканаўчы дырэктар Камітэту абароны журналістаў Эн Купер.

Таксама ў заяве CPJ у сувяі з працягам пераследу журналістаў у Беларусі адзначаецца, што А.Рамашэўска стала ўжо другім польскім журналістам, дэпартаваным з нашай краіны. Камітэт абароны журналістаў нагадвае, што ў жніўні быў дэпартаваны Адам Тухіньскі, фотажурналіст часопіса "Пшэкруй". Да таго ж некалькі месяцаў таму беларускія ўлады не дапусцілі ў краіну незалежнага польскага журналіста Марціна Смялоўскага, які таксама меў і беларускую візу, і акрэдытацыю МЗС. Усе яны былі пазбаўленыя магчымасці выконваць свае прафесійныя абавязкі без тлумачэнняў з боку беларускіх уладаў, паведаміла прэс-служба БАЖ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства