Ахвяры нацызму застануцца ў ранейшым статусе
https://spring96.org/be/news/33221
2010
2010-04-15T18:38:05+0300
2010-04-15T18:38:05+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сёньня Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла шэрагу грамадзянаў Беларусі на чале з Аркадзем Шкураном у стварэньні ініцыятыўнай групы для падрыхтоўкі і перадачы ў Нацыянальны сход законапраекту "Аб ахвярах нацысцкага перасьледу".
Падставай для адмовы стала наступнае. Па-першае, ініцыятыўная група стваралася не праз яе сход, а шляхам пісьмовага пайменнага апытаньня. Па-другое, Міністэрства юстыцыі ў сваім заключэньні адзначыла, што праект закону, які прадставіла ініцыятыўная група, не адпавядае беларускаму заканадаўству.