viasna on patreon

Суд Ашмянскага раёна не збіраецца ўзбуджаць справу па скаргах гарадзенскіх актывістаў.

2005 2005-12-15T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гарадзенскія актывісты, Анатоль Хацько, Сяргей Мальчык і Віктар Сазонаў атрымалі лісты з суда Ашмянскага раёна за подпісам суддзі Т.В.Емельяновіч, у якіх сказана, што Суд Ашмянскага раёна адмаўляе ім у ўзбуджэнні справы, па скарзе на пастанову начальніка Ашмянскага РАУСа маёра міліцыі Атрашкевіча С.В., спасылаючыся на тое, што адмова зробленая “ в связи с неподсудностью дела Суду Ашмянского района Гродненской области”. Аднак гарадзенцы яшчэ ў Ашмянскім РАУСе атрымалі інструкцыі, што абскарджваць дзеянні Ашмянскай міліцыі яны могуць у дзесяцідзённы тэрмін у Судзе Ашмянскага раёна.
Нагадаем, што гарадзенцы звярнуліся у суд з патрабаваннем адмяніць штрафы, якія наклаў на іх начальнік РАУСа Ашмянскага райвыканкама за парушэнне памежнай зоны. Гарадзенскія актывісты сцвярджаюць, што не парушалі правілаў перасячэння памежнай зоны, а былі дастаўленыя ў Ашмянскі РАУС пад прымусам міліцыі.
Цікава яшчэ і тое, што ў лістах з Суда Ашмянскага раённага суда сцвярджаецца, што начальнік Ашмянскага РАУСа пакараў гарадзенскіх актывістаў штрафам у памеры 25 000 рублёў. Насамрэч кара была ў дзесяць разоў вышэйшая. А самі лісты з Ашмянаў былі разасланы ў незразумелай паслядоўнасці. Віктар Сазонаў атрымаў ліст адрасаваны Анатолю Хацько, той атрымаў ліст Сяргея Мальчыка, а апошні атрымаў ліст для Віктара Сазонава.
Праваабаронца Віктар Сазонаў лічыць такія дзеянні недапушчальнымі і мяркуе, што яны могуць робіцца наўмысна, каб заблытаць пакараных, і яны не здолелі ўкласціся ў адпаведныя тэрміны для падачы скаргаў у належныя інстанцыі.
Гарадзенцы збіраюцца абскардзіць гэтае рашэнне у Гарадзенскім абласным судзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства