viasna on patreon

Гародня: Кандыдат ад Партыі БНФ адмовіўся ад удзелу ў выбарах

2010 2010-04-13T23:28:17+0300 2024-03-27T20:25:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bnf-partyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра гарадзенскай арганізацыі Партыі БНФ Мікола Лемяноўскі афіцыйна адмовіўся балатавацца кандыдатам у дэпутаты гарадскога савету. Нагадаем, што дэмакратычны актывіст быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты гарсавету па Індурскай выбарчай акрузе №22. Мікола Лемяноўскі накіраваў афіцыйны ліст у Гарадзенскую тэрытарыяльную выбарчую камісію, дзе падрабязна тлумачыць сваю пазіцыю. Ён звяртае ўвагу на тое, што, нягледзячы на папраўкі, прынятыя ў Выбарчы кодэкс, рэальнай дэмакратызацыі выбарчага працэсу не адбылося. Галоўны момант – неўключэнне прадстаўнікоў дэмакратычных партый ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. Лемяноўскі падкрэслівае факт, што з 16 вылучаных у камісіі гэтага ўзроўню сябраў Партыі БНФ па Гародні, у іх склад быў уключаны толькі адзін. Такая ж карціна назіраецца і з вылучэнцамі іншых дэмакратычных партый.

У сваёй заяве Мікола Лемяноўскі ставіць пад сумнеў легітымнасць фармавання складу выбарчых камісій у Гародніі, сцвярджае, што ў такой сітуацыі ўдзел у выбарах у якасці кандыдата ў дэпутаты становіцца бессэнсоўным. У сувязі з незабеспячэннем законнасці правядзення выбараў Лемяноўскі заявіў, што ён здымае сваю кандыдатуру.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства