viasna on patreon

Гомель: Пра абыякавасць чыноўнікаў дазволена казаць толькі ў бязлюдных месцах

2010 2010-04-09T13:11:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jauhen-jakavenka3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдат у дэпутаты абласнога Савета па Юбілейнай акрузе г.Гомеля, каардынатар ствараемай партыі БХД Яўген Якавенка правёў на дазволенай пляцоўцы перадвыбарчы пікет. Месцам для правядзення масавых мерапрыемстваў, якія арганізоўваюць кандыдаты ў дэпутаты і іх давераныя асобы, мясцовыя улады вызначылі пляцоўку каля Дома культуры глухіх.  

Гэта пляцоўка знаходзіцца ў спальным раёне горада, і там мала мінакоў. Сябры групы падтрымкі кандыдата тлумачылі грамадзянам, што ўлады адмыслова вызначаюць такія месцы для пікетаў, дзе менш людзей - каб не прыцягваць увагу. А звярнуў увагу Яўген Якавенка падчас пікету на абыякавасць чыноўнікаў да праблемаў простых грамадзянаў. Ён заклікаў выбаршчыкаў галасаваць супраць загадчыкаў, старшыняў, іх намеснікаў, і аддаць галасы за рабочых, інтылегенцыю і прадпрымальнікаў - прадстаўнікоў народа.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства