viasna on patreon

Гомельская гарадская Рада Партыі БНФ прыняла рашэнне адклікаць свайго кандыдата

2010 2010-04-08T14:44:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/partyja_bnf.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельская гарадская Рада Партыі БНФ правяла паседжанне, на якім прыняла рашэнне адклікаць свайго сябра-кандыдата. Урач Гомельскай гарадской паліклінікі Васіль Раманаў быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Гомельскага гарадскога Савета па Іншагароднай выбарчай акрузе №8. Зараз гэта акруга будзе безальтэрнатыўнай, паколькі там застаўся адзін праўладны кандыдат - дырэктар аўтапарку №26 Віктар Шутаў.

Раней знялі сваіх кандыдатаў суб'екты кааліцыі АДС - арганізацыі партый «Справядлівы свет» і АГП. Але па тры сябры гэтых партыяў, якія вылучалілся і па партыйных спісах і шляхам збору подпісаў, працягваюць свой удзел у выбарах у якасці кандыдатаў у дэпутаты.

Такое рашэнне кіраўнікі рэгіянальных партыйных структур - Васіль Палякоў (АГП) і Уладзімір Сякерка (“Справядлівы свет”) - патлумачылі тым, што выбары несвабодныя, на практыцы ўнесеныя ў заканадаўства змены не ўплываюць на выбарчы працэс, сябры палітычных партый мінімальна прадстаўлены ва ўчастковых камісіях (з прапанаваных 211 былі ўключаны толькі 22). Гэта рашэнне кааліцыі падтрымала і гарадская арганізацыя Партыі БНФ.

Усяго ж на выбарах у Гомельскі гарадскі Савет дэпутатаў з 40 акругаў толькі 13 маюць больш за аднаго кандыдата, а 27 - безальтэрнатыўныя.   

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства