viasna on patreon

Віцебшчына: Агітацыя праходзіць з пераменным поспехам

2010 2010-04-08T11:34:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/radio.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі апазіцыі на Віцебшчыне актыўна праводзяць свае агітацыйныя кампаніі. Праўда, не заўсёды і ўсюды гэты працэс праходзіць гладка.

Напрыклад, у Віцебску лідэр Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец і кіраўніца Віцебскай абласной партыйнай арганізацыі Таццяна Севярынец прынялі ўдзел у агітацыйнай кампаніі кандыдата ў дэпутаты Віцебскага гарсавету па Моладзевай акрузе Анастасіі Сотнікавай. У яе праграме - арганізацыя збору подпісаў за дадатковае асвятленне вуліц горада, выстаўленне пікетаў і агітацыя за хрысціянска-дэмакратычныя каштоўнасці. Сустрэча прайшла без перашкодаў і эксцэсаў.

А вось у г.Бешанковічы Віцебскай вобласці ў кандыдата ў дэпутаты раённага Савета Георгія Станкевіча з агітацыяй узніклі праблемы. Радыёвыступ мясцовага настаўніка, сябра БХД, быў запісаны, аднак раённая выбарчая камісія не пусціла запіс у эфір. Станкевічу патлумачылі, што раённы выбаркам забараніў яго выступ з-за таго, што "ён можа зняславіць іншых кандыдатаў у дэпутаты райсавета і змест выступу не тычыцца пытанняў праграмы кандыдата". Ён, у сваю чаргу, лічыць, што "не парушыў выбарчага заканадаўства, самастойна, без указкі раённай камісіі, падрыхтаваў свой выступ. І нікога не зняславіў. Проста сказаў праўду".

А праўда кандыдата тычылася таго, якія заробкі атрымліваюць прадстаўнікі ўладнай вертыкалі, а якія - простыя грамадзяне. Таксама Г.Станкевіч сказаў пра тое, што выбараў на самой справе няма - бо па кожнай акрузе балатуецца па адным кандыдаце і толькі ў некалькіх акругах ёсць альтэрнатыва.

Г.Станкевіч палічыў неабходным падаць скаргу ў абласную выбарчую камісію, да якой прыклаў тэкст свайго выступу.

Нагадаем, у Віцебскім рэгіёне ад БХД балатуецца пяцёра кандыдатаў у дэпутаты: Анастасія Сотнікава, Уладзімір Рамановіч, Алена Шабуня, Раіса Зарачанская і Улад Варанецкі. Сямі прэтэндэнтам было адмоўлена ў рэгістрацыі па надуманых прычынах.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства