viasna on patreon

Магілёў: Абласная камісія выбачаецца за “тэхнічную памылку”

2010 2010-04-07T14:59:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kravczenko-otvet-moik-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 7 красавіка, праваабаронца Ўладзімір Краўчанка адтрымаў ліст з Магілёўскай абласной выбарчай камісіі за подпісам намесніка старшыні камісіі Н.В. Беланогава, які  выбачыўся за тое, што ў папярэднім лісьце да праваабаронцы была дапушчана “тэхнічная памылка” (нагадаем, з ліста абласной камісіі вынікала, што яна была створана 27 снежня 2010 года). Спадар Беланогаў паведаміў праваабаронцу, што  ўтварэнне Магілёўскай абласной выбарчай камісіі адбылося 27 студзеня 2010 года (што адпавядае каляндарнаму плану выбарчых мерапрыемстваў). Як напісаў намеснік стыршыні Магілёўскай абласной камісіі, адпаведная інфармацыя пра гэта “была размешчана на сайце Магілёўскага аблвыканкама ў раздзеле “Выбары” 28 студзеня 2010 г.”.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што пра тэхнічную памылку размова не можа ісці.

“Гэта звычайная фальсіфікацыя, - гаворыць праваабаронца, - Нахабная бессаромная хлусня. Пра якую тэхнічную памылку можна казаць, калі звесткі былі надрукаваны на афіцыйным сайце за месяц, а ў прыватнай размове адзін з членаў гэтай камісіі пацвердзіў факт яе ўтварэння ў снежні 2009 года”.

Нагадаем, што ўчора інфармацыя на сайце Магілёўскага аблвыканкама была “падчышчына”. У інфармацыйным артыкуле “У вобласці ўтвораны 58 выбарчых акругаў па выбарах дэпутатаў Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 26 склікання” была зменена дата з 28.12.2009 на 02.02.2010 і змест артыкула быў значна скарочаны.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства