viasna on patreon

Гомель: Кандыдат Жукоўскі – пра чыноўнікаў-бюракратаў

2010 2010-04-07T14:18:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhukouski-agitacyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
7 апреля в Гомеле, на площадке перед Дворцом культуры «Фестивальный», кандидат в депутаты облсовета по Студенческому округу, координатор создаваемой партии БХД Константин Жуковский (справа) провел предвыборный пикет

7 апреля в Гомеле, на площадке перед Дворцом культуры «Фестивальный», кандидат в депутаты облсовета по Студенческому округу, координатор создаваемой партии БХД Константин Жуковский (справа) провел предвыборный пикет

7 красавіка ў Гомелі, на пляцоўцы перад Палацам культуры «Фестывальны», кандыдат у дэпутаты аблсавета па Студэнцкай акрузе, каардынатар ствараемай партыі БХД Кастусь Жукоўскі правеў перадвыбарчы пікет, на які выйшаў з расцяжкай «STOP! Дыктатура чыноўнікаў!».

У адрозненні ад усіх масавых мерапрыемстваў апазіцыі, якія праходзілі ў горадзе за апошнія гады, амаль трохгадзінны пікет прайшоў спакойна – не было ні міліцыі, ні супрацоўнікаў спецслужбаў, ні прадстаўнікоў улады. Мінакі падыходзілі да кандыдата, распытвалі, жадалі поспехаў, выказвалі падтрымку. Незадаволеным было толькі кіраўніцтва Палацу культуры. Дырэктар  ўстановы выказала меркаванне, што плакат змяшчае глупства, а чыноўнікі дапамагаюць людзям: напрыклад, улады абяцалі дапамагчы адрамантаваць палац, які знаходзіцца ў кепскім матэрыяльным стане. Калі ж кандыдат заўважыў пра нізкія заробкі, прынамсі, і ў кіраўніцтва палацу, то дырэктар парыравала: «Мы зарабляем столькі, на колькі мы згодныя».  

Кандыдат Жукоўскі лічыць, што ў мностве праблем у грамадстве вінаватыя чыноўнікі-бюракраты. «Гэта яны забралі ільготы ў дзяцей і інвалідаў, гэта яны ссылаюць нашых дзяцей апрацоўваць «бясплатную» адукацыю у чарнобыльскія раёны за мізерныя заробкі, гэта яны закабалілі людзей рабскімі кантрактамі, гэта яны расказваюць нам штодзень казкі пра высокія заробкі і пра тое, што крызіс беларусаў не закрануў», - піша Жукоўскі ў перадвыбарчых улётках. Кандыдат у дэпутаты аблсавета абяцае выбарцам, што ў выпадку яго абрання дэпутатам абяцае прымусіць чыноўнікаў працаваць у інтарэсах народа. У перадвыбарчых ўлетках Жукоўскі нагадвае, што нават у савецкі час наменклатура складала каля 50% ад колькасці дэпутатаў, а зараз чыноўнікам належаць амаль усе дэпутацкія мандаты.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства