viasna on patreon

Бабруйск: Вячаслаў Шэлег абскарджвае адмову ў рэгістрацыі ў судзе

2010 2010-04-05T17:15:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pravasuddze.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра БХД Вячаслаў Шэлег падаў скаргу ў Магілёўскі абласны суд на рашэнне Бабруйскай гарадской  выбарчай камісіі, якая адмовіла яму ў рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты. Вячаслаў паведаміў, што справа будзе разглядацца  на гэтым тыдні.

Нагадаем, што Вячаслаў Шэлег падаваў дакументы на рэгістрацыю  ў якасці кандыдата ў гарадскі і абласны Саветы, але прайшоў  толькі ў абласны. У Бабруйскай гарадской  выбарчай камісіі сябру БХД патлумачылі  адмову наяўнасцю некалькіх несапраўдных подпісаў.  Першага красавіка яго скарга на адмову ў рэгістрацыі кандыдатам гарадскога Савета разглядалася на паседжанні Магілёўскай абласной камісіі, але не была задаволеная. У заяве, пададзенай ў абласны суд, Вячаслаў Шэлег патрабуе перагледзець рашэнне гарадской камісіі, і зарэгістраваць яго ў якасці кандыдата ў дэпутаты ў Бабруйску.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства